Мілыя жанчыны!
Ад усяго сэрца ВІНШУЕМ вас з Днём жанчын!
Вам, матулям і сёстрам, жонкам і дочкам, адрасаваны самыя шчырыя словы ўдзячнасці за вашу любоў, цярпенне і клопат. Дзякуючы вам сямейны ачаг заўсёды поўны цеплыні і ўтульнасці, растуць і радуюцца дзеці. Свет, які шчодра дораць вашы нястомныя сэрцы, вяліка душнасць і прыгажосць, мудрасць і невычэрпная вера ў дабрыню натхняюць мужчын на пераадоленне любых жыццёвых выпрабаванняў. Без вашай працы, таленту, бясконцага клопату немагчыма прадставіць сучасную Лунінеччыну. Практычна ўсе сферы жыццядзейнасці нясуць адбітак вашай стараннасці і працавітасці, вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці раёна.
З асаблівай цеплынёй віншуем жанчын старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы. Вы мужна перанеслі ўсе выпрабаванні суровай эпохі. Ваша гатоўнасць заўсёды ахвяраваць сабой у імя дабрабыту Радзімы назаўсёды застанецца прыкладам для нашчадкаў.
Са святам, дарагія жанчыны! Няхай у вашых сем’ях пануюць мір і спакой, няхай заўсёды побач з вамі будуць любімыя людзі. Моцнага вам здароўя, кахання, здзяйснення надзей, усяго, без чаго немагчыма чалавечае шчасце!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Дарагія, любімыя ЗЯМЛЯЧКІ!
Ад усёй душы ВІНШУЕМ вас са святам вясны — 8 Сакавіка!
Гэты дзень сімвалізуе прыгажосць, пяшчоту, дабрыню і міласэрнасць цудоўнай паловы чалавецтва. Беларускім жанчынам уласцівы жыццёвая мудрасць, прыняцце правільных рашэнняў у складаных умовах, стварэнне непаўторнай атмасферы ў доме, куды хацелася б вяртацца.
Вы з’яўляецеся прадаўжальнікамі роду чалавечага, даяце магчымасць спазнаць дабрыню, свет і любоў. Сёння няма такой прафесіі, якую б не асвоіла жанчына. Вам давяраюць сучасную тэхніку, новыя тэхналогіі, вы вырашаеце складаныя задачы, як на рабоце, так і ў быце. Мілыя жанчыны! Жадаем вам здароўя, поспехаў у справах, веснавога настрою, усмешак і мора кветак. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены светам і радасцю, любоўю і клопатам вашых родных і блізкіх!
З павагай
Таццяна УДАВЕНКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь