Мы памятаем. Мы ганарымся.
Няма больш прачулага свята, у якім самым неверагодным чынам спляліся ўсе фарбы смутку і радасці, чым Дзень Перамогі. З асаблівым пачуццём чакаюць яго жыхары Лунінеччыны, у чыіх сэрцах жыве памяць пра вайну і страшэнныя выпрабаванні, якія прынесла яна з сабой людзям. Менавіта таму вельмі жаданым для кожнага з’яўляецца Дзень Перамогі. І святло яго не згасае, нягледзячы на тое, колькі год прайшло з вясны 1945-га, якая чырвоным радком упісана ў гісторыю чалавецтва.
9 Мая на галоўнай плошчы Лунінца было, як і штогод, мнагалюдна. Яркія калоны працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, школ і каледжаў райцэнтра сабраліся тут, каб разам ушанаваць памяць тых, хто адстаяў свабоду, цёпла і сардэчна павітаць нешматлікіх застаўшыхся ў жывых удзельнікаў жорсткай барацьбы супраць фашызму.
З прывітальнымі словамі звярнуўся да ўсіх старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, які ўзгадаў трагічныя падзеі мінулай вайны і тых, хто ратным подзвігам на палях змаганняў каваў Вялікую Перамогу. Больш як 6 000 нашых землякоў уліліся ў рады змагароў супраць акупантаў. Іх гераізм і мужнасць нязменна выклікаюць пачуццё ўдзячнасці, захаплення і пашаны. Пад гукі метранома сабраўшыеся на плошчы імя Леніна ўшанавалі памяць тых, хто ўласнымі жыццямі заплаціў за нашу свабоду.
“Сёння, калі ў свеце зноў рвуцца снарады, палыхаюць пажары і гінуць людзі, вельмі важна памятаць урокі мінулай вайны. І галоўны з іх у тым, што няма нічога больш важнага і каштоўнага, чым мір і чалавечае жыццё”, – зазначыў Аляксандр Мікалаевіч.
Чырвоным радком гэтай высновы было прасякнута выступленне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грама-дзяніна Лунінецкага раёна Паўла Дабрынца. Павел Акімавіч не толькі прыгадаў партызанскія будні і найбольш значныя аперацыі народных мсціўцаў, але і заклікаў берагчы бясцэнны дар – мір, свабоду і незалежнасць.
Быць паслядоўнікамі слаўных традыцый мужных продкаў ад імя маладога пакалення абяцала вучаніца гімназіі г. Лунінца Аляксандра Мшар.
Пасля ўрачыстага шэсця падзеі разгарнуліся ў скверы каля помнікаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Пад стрэлы салюта да падножжа ляглі вянкі і кветкі.
Залпы зброі, што прагучалі падчас ускладання вянкоў і кветак да абеліскаў, далі старт забаўляльным праграмам і новым перамогам на спартыўных пляцоўках.
У дартсе мацнейшымі сталі Алена Гнедзька і Яўген Багданец. У армрэстлінгу не было роўных Сяргею Шановічу. Самым моцным сярод гіравікоў стаў Уладзімір Бань. У валейбольным турніры перамагла каманда “ДРБУ” на чале з кіраўніком арганізацыі Аляксандрам Трухновым. У стрытболе зладжанасць у дзеяннях прадэманстравала трыа “Гудкі”. У міні-футбольных баталіях першае месца заняла каманда “Дзятлавічы”.
Са сцэны каля дзіцячай школы мастацтваў гучалі песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў Лунінеччыны. Свае жыццялюбства і святочны настрой дарылі танцавальныя калектывы “Абіссаль”, “Мірыданс”, ансамблі і вакалісты ўстаноў культуры раёна.
На плошчы Леніна таксама было мнагалюдна. Тут выступалі выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці і ўзыходзячыя зорачкі з розных куткоў Лунінеччыны. Юныя мастакі рознакаляровымі крэйдамі малявалі
мір на асфальце. А моладзь з зада-вальненнем дзялілася ўражаннямі і вінша-вала ўсіх са святам, робячы памятныя запі-сы на вялікім чырвоным палотнішчы. Самыя маленькія не гублялі час дарэмна, аддаючы перавагу забавам на батутах, надзіманых горках і катанню на электрамабілях.
Радавалі вока выставы рукадзельніц і майстроў народных промыслаў, а таксама тэматычныя – кніжныя і мастацкія.
Адкрытыя летнія кафэ размясціліся ўздоўж цэнтральных вуліц. Пустуючых месцаў тут не назіралася. Работнікі філіялаў райспажыўтаварыства і аддзела рабочага забеспячэння пастараліся зрабіць усё магчымае, каб задаволіць смак самых пераборлівых гурманаў…
– Мы прыйшлі сёння сюды – гэта толькі самае малае, што можам зрабіць у памяць аб загінуўшых героях, якія перамаглі фашызм, – дзеліцца ўражаннямі Алена Некрашэвіч. – Мы ў вечным, неаплатным даўгу перад сваімі дзедамі, пра-дзедамі, якія прайшлі такую страшную вайну і адрадзілі з попелу тысячы гарадоў і вёсак. Вайна пакінула свой глыбокі след у кожнай сям’і, у нашай таксама. Вось чаму сёння ў руках майго 3-гадовага сыночка Ванечкі партрэт дзядулі. Дзень Перамогі для ўсіх нас – не толькі дзяржаўнае, але і асабістае свята.
– Гераічнае пакаленне паклала на алтар Перамогі ўсё – і маладосць, і зда-роўе, і свае жыцці. І забываць пра гэта мы не маем права, – гаворыць Віктар Гецман. – Вось чаму многія лунінчане, у тым ліку і я, прыйшлі на свята з дзецьмі.
Мнагалюдна было і падчас вячэрняй забаўляльнай праграмы. Начная дыскатэка, акцыя “Спяём “Дзень Перамогі” разам!”, а таксама святочны феерверк нікога не пакінулі абыякавым.