На галоўнай плошчы Лунінца разгарнулася сапраўднае свята
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

На галоўнай плошчы Лунінца разгарнулася сапраўднае свята

Сёння, 21 лютага, на галоўнай плошчы Лунінца разгарнулася сапраўднае свята. Весела, ярка, запальна, са смачнымі блінамі, песнямі ды жартамі, праводзілі лунінчане Масленіцу ды віталі вясну. 

Чароўную тэатралізаную дзею падрыхтавалі работнікі культуры. Цудоўны настрой стваралі артысты народнага вакальнага ансамбля “Весніца” (Палескі СДК), народнага ансамбля песні і музыкі “Шляхцічы” (Лунінецкі ГДК), народнага ансамбля народнай песні “Васілінкі” (Міжлескі СДК), народнага фальклорнага калектыву “Лабчанка” (Лобчанскі СДК), а таксама салісты: Максім Перапёлкін, Наталля Лабко, Васіль Яраховіч, Алег Жумашаў, Генадзь Шэўчык, Алена Янкевіч, Вольга Мелюх і Вольга Мацкевіч. 

І дарослыя, і дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных гульнях, конкурсах, вадзілі карагоды і гарэзліва каталіся з горкі. Гарачыя бліны, шашлыкі і другія прысмакі прапаноўвалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. Прываблівалі ўвагу і адмысловыя вырабы народных майстроў. Чаго тут толькі не было: сувенірная прадукцыя, вязаныя рэчы, сімпатычныя цацкі. 

А кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы, якое згарэўшы, павінна забраць з сабой маразы ды ўсе халады. Бывай, Зіма! Прывітанне, красуня Вясна!

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть