Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

На Лунінеччыне падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае афармленне

На Лунінеччыне падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае афармленне

На Лунінеччыне падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае афармленне

На Лунінеччыне падвялі вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе і каляднае афармленне аб’ектаў і тэрыторый. 

Так, сярод гаспадароў аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў, прысядзібных участкаў і прылягаючых тэрыторый не пакінуў шанцаў на перамогу Мікалай Канапацкі з Дзятлавіч. Другое месца прысуджана Сяргею Захаркевічу з Сінкевіч і Паўлу Захарчуку са Станцыі Дзятлавічы, трэцяе – Аляксандру Ванюку з Лунінца і Юліі Пясоцкай з Дзятлавіч.

Сярод не камерцыйных арганізацый з колькасцю работнікаў да 25 чалавек лепшымі сталі дзіцячыя сады №6 у райцэнтры, а таксама ў аграгарадках Любачын і Велута. У такой жа намінацыі, але з колькасцю работнікаў ад 25 да 100 чалавек, лідарства захапіла сярэдняя школа №3 г. Лунінца імя Героя Савецкага Саюза А.В. Петрушэўскага. “Серабро” падзялілі дзіцячыя сады: №1 – у Мікашэвічах і №10 – у райцэнтры, а “бронзу” – лунінецкія дзіцячыя сады №3 і 12, а таксама СШ №1.

Сярод камерцыйных арганізацый і прадпрыемстваў перамаглі: з колькасцю работнікаў да 25 чалавек – ТАА “Кветкі Ідэал”; ад 25 да 100 чалавек – УП “Еўрарэйс” і філіял РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”; ад 100 да 200 чалавек – Лунінецкі раён газазабеспячэння і ПМК-7; ад 200 чалавек – РУВП “Граніт”, ВПУП “Вікторыя”, ААТ “Спецжалезабетон” і філіял “Лунінецводаканал”.

У тройку прызёраў увайшлі: сярод тэрыторый сельсаветаў – Дзятлавіцкі, Рэдзігераўскі і Гарадоцкі; сярод сельгасарганізацый – ААТ “Лунінскі”, “Вулькаўскі світанак” і КСУП “Хваецкае”.

Аўтарамі лепшых навагодніх фігур, размешчаных на землях агульнага карыстання і перададзеных удзель-нікамі на бязвыплатнай аснове ў камунальную ўласнасць Лунінецкага раёна, сталі прадстаўнікі ЖКГ, фермерскай гаспадаркі “Навіцкіх” і ПМК-7.

Узнагароды ўручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Савіна

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →