“Навагодні млын” у Лунінцы працуе да 19 студзеня
У Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава-кірмаш “Навагодні млын” у стылі хэнд-мэйд.
Свае арыгінальныя работы прадстаўляюць 11 майстроў з Лунінеччыны, а таксама з Пінска і Мінска.
Незвычайныя цацкі на ялінку, упрыгажэнні, сувеніры, сімпатычныя гномікі, дракончыкі, статуэткі, вазачкі, шыкоўныя букеты, вырабленыя з фарфору, вязаныя бірулькі і іншыя рэчы – бадай, не поўны пералік таго, што можна ўбачыць і набыць на “Навагоднім млыне”, які будзе працаваць да 19 студзеня.
Паспяшайцеся, дакрануцца да свету чароўнага, калядныя цуды працягваюцца.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram