Культура
Нішчымны “талент”
Розныя куточкі Лунінца старанна ўпрыгожваюцца кветнікамі, якія стварае калектыў участка добраўпарадкавання ЖКГ. Вясёлкавыя экспазіцыі радуюць вока прахожых. Шкада, што не ўсіх…
Чым інакш можна патлумачыць учынак невядомых асоб, якія на мінулым тыдні па вуліцы Чырвоная насупраць паліклінікі развярнулі металічныя вертыкальныя стойкі, разбіўшы вазоны з кветкамі? Няўжо існуе апраўданне такім паводзінам? Упэўнены, праверка па дадзенаму факту выявіць хуліганаў, якія панясуць заслужанае пакаранне. На асабістую думку, акрамя штрафу, варта прымусіць за свой кошт і ўласнымі сіламі аднавіць былую прыгажосць. А ў будучым раю такім здаравякам дэманстраваць магчымасці ў спортзалах, рабочых цэхах ці аўдыторыях.