Культура

«Ноч у музеі»

У Лунінцы падтрымалі акцыю з такой назвай і расчынілі дзверы культурнай установы 18 мая з 9 да 23.00.

512У гэты час любы жадаючы мог бясплатна зазірнуць у раённы краязнаўчы музей і пазнаёміцца з экспазіцыяй. Да акцыі прымеркавалі і прэзентацыю куточка “Цуд-ягада”, прысвечанага брэнду “Лунінецкія клубніцы”. Наведвальнікі ўбачылі маляўнічы стэнд, аформлены супрацоўнікамі музея і дзіцячай школы мастацтваў. А яшчэ – даведаліся аб гісторыі вырошчвання ў раёне клубніц, найбольш запатрабаваных гатунках і гаючай сіле сакавітай ягады.

Ансамбль “Палеская крыніца” (кіраўнік Андрэй Гурбановіч) выканаў песню “Лунінецкія клубніцы”. Прагучалі і іншыя творы самабытнага кампазітара. А аўтары кутка паклапаціліся пра тое, каб пачаставаць наведвальнікаў ласункамі з клубніц.

У 21.00 у музей завіталі школьнікі горада. Для іх супрацоўнікі правялі тэматычную экскурсію “Вайндрах – першы краязнавец Лунінеччыны”, у ходзе якой расказалі вучням пра гісторыка, які жыў і працаваў у райцэнтры з 1953 па 1968 год.

Усяго ж 18 мая ў краязнаўчым музеі пабывалі больш як 480 чалавек.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть