Культура
Новая веха ў развіцці кіно
У пятніцу, 21 чэрвеня 2013 года, дэманстрацыяй фільма “Аватар” у 3Д-фармаце ў кінатэатры “Кастрычнік” пачнецца новая веха ў развіцці кіно на Лунінеччыне.
Сучаснае відэаабсталяванне набыта за сродкі раённага бюджэту, за што дырэктар кінавідэасеткі Кацярына Сумар шчыра ўдзячна райвыканкаму. Кінафільмы з выкарыстаннем сучасных відэаэфектаў дэманстраваліся тут і дагэтуль (было задзейнічана абсталяванне аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў), але цяпер кінатэатр мае ўласную, прычым больш сучасную і магутную ўстаноўку. На яе набыццё выдаткавана больш як 200 мільёнаў рублёў.
Як адзначыла кіраўнік, кошт білетаў застанецца ранейшым – 6000 звычайны фільм (а яны будуць дэманстравацца таксама) і 15000 – 3Д кіно.