Новы лідар райкама ў Лунінецкім раёне
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Новы лідар райкама ў Лунінецкім раёне

На мінулым тыдні ў Лунінцы сабраліся старшыні і актывісты пярвічных арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. На пленуме яны выбралі новага лідара райкама.

Мерапрыемства правяла спецыяліст абласной арганізацыі Вольга Куцэвіч. Удзел у ім таксама браў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. У прэзідыум запрасілі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлю Аксёнаву, загадчыка ГДК Генадзя Шэўчыка і дырэктара раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяну Лівінец. Дарэчы, менавіта кандыдатуру Таццяны Іванаўны вылучылі на новую пасаду і аднадушна прагаласавалі “за”.

– Вы яе даўно ведаеце, гэта чалавек з багатым вопытам у справе, – зазначыла Вольга Куцэвіч. – Таццяна Лівінец і так узначальвала самую шматлікую пярвічку. Цяпер жа “пад яе крылом” будуць больш за 500 чалавек. Нягледзячы на вялікі аб’ём дзейнасці, упэўнена, што з падтрымкай калег   яна справіцца!

На пленуме таксама ўнеслі змяненні ў склад прэзідыума, выбралі рэвізійную камісію. Пасля афіцыйнай часткі ў старшынь прафкамаў была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні госці з Брэста, а таксама вырашыць рабочыя моманты, звязаныя з новаўвядзеннямі ў заканадаўстве.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. Фота аўтара.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть