Падарыць адчуванне вясны
Культура

Падарыць адчуванне вясны

IMG_09038 Сакавіка — гэта не толькі Дзень жанчын, але і свята вясны. У гэтыя першыя сакавіцкія дзянькі усе мужчыны занятыя думкамі пра тое, чым парадаваць сваіх любімых, што паднесці незвычайнага і арыгінальнага, каб даставіць радасць і падарыць адчуванне вясны. Зрабіць правільны выбар дапамогуць гандлёвыя аб’екты райспажыутаварыства.

Найбольш распаўсюджаным варыянтам падарункаў да 8 Сакавіка з’яўляюцца прадметы гардэроба, прыгожыя аксесуары, упрыгажэнні і сувеніры. Мужчынам варта ўзяць на заметку, што неад’емным атрыбутам свята з’яўляюцца кветкі. Яны павінны прыкладацца да любога падарунка. Лепш дарыць чырвоныя ці незвычайных экзатычных адценняў. Аптымальным варыянтам з’яўляюцца цюльпаны або ружы. Аднак не ўсе жанчыны любяць, калі іх адорваюць зрэзанымі раслінамі. Ёсць тыя, што аддаюць перавагу першацветам у вазонах. Набыць кветкі ў перадсвяточныя дні можна не толькі ў магазінах райспажыўтаварыства, што знаходзяцца ў гарадах, а таксама ва ўсіх вясковых гандлёвых кропках.

IMG_0870

Выдатным варыянтам прэзента можа стаць арыгінальная шкатулка для захоўвання каштоўнасцей. Яны паступілі ў продаж у магазін “Заходні”. Само ўпрыгажэнне — таксама выдатны падарунак.

Прадукцыя ювелірных аддзелаў магазінаў “Універмаг” у Лунінцы і “Сузор’е” ў Мікашэвічах з’яўляецца адной з самых жаданых для прадстаўніц прыгожага полу. Вырабы прадстаўлены ў розным цэнавым дыяпазоне, таму кожны мужчына абавязкова падбярэ для сваёй каханай прыгожыя завушніцы, бранзалет, пярсцёнак або ланцужок. Калі на ювелірную прадукцыю не хапае грошай, то можна выбраць не менш прывабныя ўпрыгажэнні з паўкаштоўных і вырабных камянёў, тым больш, што біжутэрыя сёння знаходзіцца на піку папулярнасці.

IMG_0884IMG_0896IMG_0876

Іншы раз мужчынам не хапае фантазіі, каб дагадзіць з падарункам на 8 Сакавіка. У гэтым выпадку на дапамогу прыйдуць падарункавыя сертыфікаты. Іх можна набыць у магазінах райспажыўтаварыства, прычым на любую суму. Жанчына ж сама зможа выбраць сабе патрэбную рэч. Цяпер падарункавы сертыфікат дзейнічае не толькі ў тым магазіне, дзе ён набыты, але ў любым гэтага ж філіяла. Хай тэты варыянт не будзе арыгінальным, але калі яго правільна паднесці, ён будзе выйгрышным.

IMG_0935

Што датычыць набыцця ў падарунак карсетных вырабаў, парфумерыі або касметыкі, то лепш зрабіць гэта як з дапамогай сертыфіката, так і запрасіць жонку ў магазін, дзе яна зможа выбраць падарунак на свой густ. Так, у магазінах “Універмаг”, “Лэдзі” і “Заходні” прадастаўлена не толькі беларуская прадукцыя, але і французская, і іспанская.

Карыстаецца папулярнасцю касметыка фірм “Вітэкс”, “БелКосмекс”, “Беліта”, “Натура Сібіріка”, “Бель” і іншыя.

— Толькі ў нас вы зможаце набыць сумкі пад брэндам “Маттиоли”, — дзеліцца прадавец магазіна “Лэдзі” Наталля Дубавая. — Прадастаўлены шырокі выбар карсетных вырабаў ад “Мілавіцы”, “Серж” і “Таруса”.

— Калі вас цікавіць посуд чорна-чырвона-белых адценняў, багемскае шкло, незвычайныя сувеніры, прадукцыя фірмы Conte, то зазірніце ў магазін “Заходні”, — запрашае прадавец Наталля Кіпцэвіч.

Не менш пацешаць любімую і прыстасаванні для ўкладкі валасоў — фірменны фен, стайлер, “уцюжок”. Прэзенты такога плану можна набыць у “Новым веку”, а дапоўняць іх сродкі для догляду за целам і валасамі.

Існуе меркаванне, што ў шлюбе прападае рамантыка. 8 Сакавіка з’яўляецца менавіта тым святам, якое дазваляе даказаць адваротнае. Запрасіце жонку на спатканнеў рэстаран “Прыпяць”, ці кафэ “Адпачынак”, “Міраж”, піцэрыю “Фіеста”. Тэта нагадав пра тыя часы, калі ў адносінах яшчэ быў “цукерачна-букетны” перыяд, і ўнясе свежую нотку ў руцінныя сямейныя адносіны. Выдатным доказам пачуццяў можа стаць рамантычная вячэра дома. У гэтым выпадку выдатную дапамогу акажуць паўфабры каты ад “Грамадскага харчавання”.

Больш салодкім і смачным зрабіць святочны дзень дапаможа прадукцыя гэтага ж філіяла. Да свята ў кулінарыі і іншых магазінах горада і раёна на прылаўкі паступіць 34 найменні кандытарскіх вырабаў, прычым 7 з іх — навінкі ў выглядзе 4 відаў тортаў і 3 пірожных.

Выбіраць і дарыць падарункі — гэта ма-стацтва. Памятайце, што прэзент на 8 Сакавіка павінен быць годным, тады ён стане гарантам цудоўнага настрою і ладу ў сям’і.

IMG_0973

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть