Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Падтрымаем нашых!

Падтрымаем нашых!

ШляхцічыНа тэлеканале СТВ стартаваў чарговы сезон праграмы «Зорны рынг».

Праект кожны тыдзень зводзіць на імправізаваным полі бою розных па стылю музыкантаў. 7 мая ў Мінску адбыўся запіс перадачы з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі «Шляхцічы» гарадскога Дома культуры, кіраўніком якога з’яўляецца Генадзь Шэўчык. Канкурэнцыю нашым землякам склалі фіналісты рэспубліканскага музычнага тэлепраекта «Спяваючыя гарады», якія прыехалі з Рагачова.

Лунінчане выклікалі да сябе вялікую цікавасць. Калектыў выступаў у суправаджэнні баяна, акардэона, барабана і бубна. Шчырыя ўсмешкі, звонкія галасы, адпрацаваныя жэсты –  так выглядалі нашы артысты.

Народнаму ансамблю песні і музыкі «Шляхцічы» ўжо 7 год. За час свайго існавання яны прымалі ўдзел не толькі ў рэспубліканскіх канцэртах, але і за межамі краіны. Ансамбль вызначаецца адметным выкананнем песень. У сваіх выступленнях яны выкарыстоўваюць сучасныя інструментальныя аранжыроўкі і імправізацыі. На конкурсе ансамбль выканаў песню ўласнага аўтарства «Полька-гапатуха» (словы Ігара Мігалевіча, музычная апрацоўка Генадзя Шэўчыка), а таксама па-новаму апрацаваную песню М. Матусоўскага «Падмаскоўныя вечары».

Тэлегледачы 15 чэрвеня змогуць не толькі ўбачыць выступленне вядомага ансамбля Лунінеччыны, але і падтрымаць калектыў з дапамогай тэлефоннага галасавання. Сачыце за тэлепраграмай!

← Предыдущая новость Следующая новость →