Памяць аб Мікалаі Елянеўскім у Луніне (Лунінецкі раён)
КультураНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Памяць аб Мікалаі Елянеўскім у Луніне (Лунінецкі раён)

У ДУА «Лунінская сярэдняя школа» 5 красавіка ўслаўлялі памяць земляка Мікалая Елянеўскага (1948-2013).

У дзень яго 75-годдзя з дня нараджэння на класных гадзінах у школьным краязнаўчым кутку экскурсаводы расказалі вучням пра дзейнасць пісьменніка, журналіста. На школьнай алеі «Лунінская восень» ( а менавіта Мікалай  Елянеўскі быў ініцыятарам свята паэтычных чытанняў) ўзгадалі значныя моманты праведзеных фэстаў.

Член саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі, член Беларускага саюза журналістаў, Мікалай Елянеўскі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну.

Па інфармацыі аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть