Пераможнае святло надзеі
КультураПроисшествия

Пераможнае святло надзеі

звезда 1Яно сагравала ўсіх удзельнікаў штогадовага фестивалю творчасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Запалі сваю зорку ”, які ў мінулую суботу адбыўся ў Цэнтры дзіцячай творчасці.

Без перабольшвання трэба адзначыць, што тут сабраліся самыя мужныя і таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны шчыра ўсміхаліся і дарылі пазітыўныя эмоцыі акружаючым. Урачыстасць дабрыні і міласэрнасці пачалася з фотапрэзентацыі. Цікавыя здымкі адлюстроўвалі яркія моманты з будняў і святаў юных землякоў. Прыгожымі вершаванымі радкаміадкрылі сустрэчу вядучыя Анатоль і Таццяна Якубовічы. Цёплыя словы для дзетак і іх бацькоў знайшла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Цяльпук. Яна з асаблівым гонарам расказала аб шматлікіх здольнасцях удзельнікаў выставы “Казка дзіцячай душы”, экспанаты якой арганізатары размясцілі ў фае ЦДТ.

Гледзячы на выступленні дзетак, дарослым цяжка было стрымаць эмоцыі. Шчымліва сціскалася сэрца, калі на сцэну ўзнімаліся Яўген Журын з Багданаўкі, Юрый Гоман з Кажан-Га-радка, Анастасія Ісаева і Арцём Грэбень з Язвінак, лунінчане Раман Кавалёў (СШ №2), Яна Бесан, Аляксей Каховіч і Дар’я Канановіч (СШ №4), Андрэй Калянковіч, Дзяніс Корчык, Вікторыя Корчык і Валерыя Наварыч (усе — з Луніна). Яны спявалі, чыталі вершы, танцавалі.

звезда 2Падтрымалі равеснікаў музыч-ныя калектывы — група “Мы” і ансамбль “Залатое птушаня”, спявачка Аляксандра Яцушкевіч.

Уражаннямі ад канцэрта падзяліліся в.а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Надзея Ігнаткевіч, в.а. першага сакратара райкама БРСМ Юрый Паўловіч. Ад іх, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму ўсе ўдзельнікі фестывалю атрымалі падарункі, пасля чаго з ахвотай ласаваліся пачастун-камі за салодкім сталом.

звезда 3звезда 4



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть