Посмотрите как весну встречали в Лунинце! Фоторепортаж
З песнямі ды жартамі, прымаўкамі ды танцамі на гарадской плошчы Лунінца зіму праважалі і радасна вясну віталі. Сустракалі яе смачнымі блінцамі, румянымі пірагамі, гасцінна запрашалі, бо надакучылі ўжо маразы.
Паглядзіце як зіму праважалі ў Лунінцы — відэа
У нядзелю, 2 сакавіка, тут ладзілі раённае свята “Масленіца”, якое атрымалася на славу. Цудоўную забаўляльную праграму як для дзяцей, так і для дарослых падрыхтавалі работнікі культуры. Ля гандлёвай палаткі Лунінецкага райпажыўтаварыства ўтварылася чарга з жадаючых пакаштаваць разнастайныя прысмакі, як кажуць, з полымя, з жару. Моладзь з азартам удзельнічала ў шматлікіх гульнях, эстафетах. Ля пляцоўкі, якую арганізавалі супрацоўнікі РАНС, было шматлюдна. Тут можна было прымераць экіпіроўку выратавальніка, пасядзець у машыне, адчуўшы сябе ў якасці пажарніка.
На працягу трох гадзін віравала свята, бадзёры, прыўзняты настрой якому задавалі найлепшыя калектывы і артысты Лунінеччыны. Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала спальванне пудзіла, якое спачатку не хацела гарэць, быццам сама зіма не жадала здаваць свае пазіцыі, а потым на радасць дзетвары, успыхнула яркім полымем.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram