Прадстаўнікі Лунінеччыны прынялі ўдзел у фестывалі «Таночак»
КультураКонкурсНовости районаОбщество

Прадстаўнікі Лунінеччыны прынялі ўдзел у фестывалі «Таночак»

Цікавай і насычанай атрымалася праграма абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Таночак», удзел у якім бралі і прадстаўнікі Лунінеччыны.

Фестываль у шосты раз праходзіў у в. Бездзеж Драгічынскага раёна — 20 мая. Дзіцячы фальклорны калектыў » Дзятлавіцкі падлесак» Дзятлавіцкага ЦСДК прадставіў конкурсную праграму, у якую ўключылі 10 самабытных танцаў, абрадавую песню «Да дай, Божэ, цёплэ лето», паданне «Чаму Дзятлавічы Дзятлавічамі завуцца».

У выніку ў калектыва трэцяе месца. А Грабовіч Дар’я, якая расказвала паданне, атрымала Ганаровую Грамату за удзел у фестывалі.

У гульнёвай праграме «Шпаркая гарэза» старадаўнія гульні са шматлікімі ўдзельнікамі фестывалю праводзіла Жанна Лапаціна, загадчык Язвінскім СДК і была ўзнагароджана ад членаў журы Ганаровай Граматай.

Таксама ў рамках фестывалю былі прадстаўлены работы мастацтва выцінанкі, якія прадставіла навучэнка Юрцэвіч Яўгенія і яе выкладчык Кацуба Наталля Пятроўна -ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Лунінца». Работы былі ўзнагароджаны Ганаровай Граматай удзельніка фестывалю.

Святлана Касцючэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть