Праграмма святкавання 160-годдзя пажарнай службы
27 ліпеня, субота гарадскі стадыён “Палессе”:
14.00-17.00 – фестываль-конкурс па брэйк-дансе «Мітусня ў Лунінцы»;
мотадром:
17.00-18.30 – матч па мотаболе паміж камандамі “Мілда” (Літва”) і “Лунінец”;
18.30-19.00 – урачыстая частка, узнагароджванне лепшых;
19.00-21.00 – святочная канцэртная праграмма;
19.20-20.20 – паказальныя выступленні роты Ганаровай варты і ваеннаслужачых 38 асобнай механізаванай брыгады;
20.40-21.00 – мадэляванне надзвычайнай сітуацыі сіламі РАНС;
21.00-21.10 – дэманстрацыя відэасюжэтаў аб службе ў радах МНС;
21.10-23.00 – вячэрняя танцавальна-забаўляльная праграма;
23.00-23.15 – святочны феерверк;
З 17.00 да 21.00 будзе арганізаваны выязны гандаль, работа атракцыёнаў для дзяцей, выстава спецтэхнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Раман ДЗЕМІДОВІЧ і Мікалай ДРАЗДОВІЧ – выпускінікі Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Так сталася, што абодва вырашылі стаць пажарнымі.
Раман працуе ў РАНС першы год, але паспеў пранікнуцца духам калектывізму і зразумець, што выратавальнік – прафесія мужных і адважных.
Мікалай нарадзіўся і вырас у Бастыні. Начальнік мясцовага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 Віктар Бусько прапанаваў маладому чалавеку паспрабаваць свае сілы ў якасці выратавальніка. Мікалай згадзіўся, і вось ужо трэці год старанна асвойвае высакародную прафесію. Яна патрабуе не толькі ўмення лазіць па высоўнай лесвіцы, карыстацца процівагазам, рухацца ў густым дыме, але самае цяжкае – кожнае імгненне быць гатовым рызыкаваць сваім жыццём, дзеля выратавання людзей.