Праздник клубники! Объявлены конкурсы: от супер ягоды и приготовления блюд до рисунков и стихов
Напярэдадні XIII рэгіянальнага свята «Лунінецкія клубніцы» аб’яўлены традыцыйныя раённыя конкурсы: на самую вялікую ягаду; кандытарскі; малюнкаў, вершаў, расказаў, баек, песень і анекдотаў. Пераможцаў узнагародзяць 27 чэрвеня на непасрэдна на ўрачыстасцях ў Дварцы.
“Каралева-ягада”
Так называецца незвычайнае спаборніцтва, у якім журы будзе вызначаць пераможцаў у намінацыях “Самая вялікая ягада” і “Самая арыгінальная ягада”. Для ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту.
Да 25 чэрвеня неабходна запоўніць заяўку (на аднаго чалавека – не больш за дзве), дзе ўказаць прозвішча і імя, назву кампазіцыі і намінацыю. Экспанаты можна прыносіць на адрас рэдакцыі: г. Лунінец, пл. Леніна, 12, або даслаць фотаздымкі ў асабістых паведамляннях у сацыяльных сетках раённай газеты: вайбер – 8-044-552-26-65, старонкі ў “Вконтакте”, “Одноклассники”, “Инстаграм”, наш чат-бот тэлеграм-канала.
Важна, каб здымкі дазвалялі пераканацца, што вашы ягады самыя-самыя: напрыклад, сфатаграфаваць іх на вагах ці побач з лінейкай, або пакласці іншы прадмет для параўнання і г.д.
“Кандытар-фэст”
Паказаць, на што здольныя нашы кандытары, дазволіць раённы конкурс сярод іх. Адбудзецца ён 27 чэрвеня ў Дварцы. Прыняць удзел могуць прадстаўнікі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Лунінеччыны, жыхары раёна без узроставых абмежаванняў, як са спецыяльнай кандытарскай адукацыяй, так і без яе. Канкурсантаў чакаюць намінацыі: “Дамашняе заданне” (неабходна загадзя прыгатаваць торт любога памеру, які адлюстроўвае тэматыку свята), “Кулінарны шэдэўр” (напрацягу 10 хвілін трэба стварыць адну кулінарную, канытарскую страву на выбар (пірожанае, безе, фруктовы салат, мус і інш.; наяўнасць хатніх нарыхтовак не забараняецца). Акрамя таго, варта быць падрыхтаваным да прэзентацыі сваіх вырабаў. Журы ацэніць арыгінальнасць, крэатыўнасць, творчую падачу і смакавыя якасці.
Заяўкі прымаюцца да 23 чэрвеня ў аддзеле эканомікі райвыканкама: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 1, каб 205 (тэлефон 2-61-90).
Дадатковую інфармацыю можна ўдакладніць ў сектары культуры райвыканкама па нумары 2-00-15.
“Мая клубнічная краіна”
Пад такой назвай да 24 чэрвеня праходзіць раённы конкурс дзіцячых малюнкаў. Паспытаць удачы могуць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 8 да 16 год, якія наведваюць дзіцячыя аб’яднанні ва ўстановах культуры і адукацыі. Работы фармату А3 і А4 дазволена выконваць на любым матэрыяле (ватман, кардон і г.д.) у разнастайнай тэхніцы: акварэль, масла, гуаш, туш, васковыя крэйды, фламастары, каляровыя алоўкі… У ніжнім правым кутку варта прымацаваць этыкетку з інфармацыяй пра аўтара: прозвішча і імя, год нараджэння, назву.
Ад канкурсантаў прымаецца толькі па адной рабоце. Іх неабходна прынесці па адрасе: г. Лунінец, пл. Леніна, 12/1, каб. 1, метадычны аддзел цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Тэлефон для даведак 2-05-68.
Майстры слова
Таленавітых людзей, якія ўмеюць вобразна выказваць свае думкі і пачуцці, аб’яднае конкурс вершаў, расказаў, баек, песень і анекдотаў. Удзельнікамі могуць быць як работнікі культуры, так і наведвальнікі ўстаноў гэтай сферы: чытачы бібліятэк, удзельнікі творчых калектываў і інш. Абмежавання па ўзросце няма.
Літаратурныя творы (адзін – ад аднаго канкурсанта ці групы, ці калектыву) прымаюцца не пазней за 24 чэрвеня з паметкай звестак пра аўтара (прозвішча і імя, узрост, месца работы).
Работы чакаюць па адрасах: паштовы – г. Лунінец, пл. Леніна, 12/1, каб. 1, метадычны аддзел цэнтралізаванай клубнай сістэмы, на электронны – luninec_cks@guo.bc.by. Тэлефон для сувязі 2-05-68.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram