Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам Працы!
Паважаныя працаўнікі горада і раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам Працы!
Без гэтага дня складана ўявіць святочны каляндар беларускага народа, які адрозніваецца самаадданай працавітасцю. Для многіх з нас ён, як і раней, застаецца сімвалам салідарнасці людзей. Мы ўшаноўваем мірную стваральную працу і прафесіяналізм, без якіх немагчыма дынамічнае развіццё і дабрабыт Радзімы.
Гэтыя рысы ў поўнай меры ўласцівы нашым землякам, якія ўмеюць дасягаць поспехаў у сваіх справах. Прытрымліваючыся шматгадовай традыцыі, напярэдадні Першамая выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам, усім працаўнікам Лунінеччыны, рукамі і розумам якіх ствараецца эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял нашага раёна. Вялікі дзякуй усім, хто што-дня выпускае якасную прадукцыю, вырошчвае хлеб, сумленнымі адносінамі выхоўвае ў падрастаючага пакалення павагу да традыцый беларускага народа.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, міру, шчасця, поспехаў, цікавай работы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram