Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Раённае свята хлебаробаў – «Дажынкі-2026»

Раённае свята хлебаробаў – «Дажынкі-2026»

Раённае свята хлебаробаў – «Дажынкі-2026»

Паважаныя працаўнікі вёскі! Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з раённым святам хлебаробаў – «Дажынкі-2026»!

Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным выпрабаваннем для аграрыяў. Сёння, дзякуючы зладжанай рабоце, арганізаванасці і прафесіяналізму механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўнікоў, аграномаў, і спецыялістаў, хлебаробы раёна дастойна правялі ўборку ўраджаю. Ваша цяжкая праца ад досвітку да досвітку прынесла рэкордны вынік у сто тысяч тон намалоту збожжавых, зернебабовых, рапсу, грэчкі і проса, які стаў гонарам усяго раёна.

Выказваем усім вам вялікую падзяку і глыбокую павагу за адданасць і вернасць выбранай справе, асабісты ўдзел і працавітасць, беражлівае і руплівае вядзенне работ на роднай зямлі, за ваш неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна, вобласці і нашай дзяржавы.

Паважаныя працаўнікі вёскі! Лунінецкая зямля заўсёды славілася добрымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла, мірнага неба і дабрабыту. Няхай кожны наступны год прыносіць новыя рэкорды, а ў вашых сем’ях заўсёды пануюць любоў і багацце!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Следующая новость →