Смачны пачатак вясны
Даравальная нядзеля — завяршэнне масленічнага тыдня. Традыцыйна ў гэты дзень праводзяць масавае гулянне, прысвечанае провадам зімы.
Жадаючых адпачыць на свежым паветры ў параўнанні з мінулым годам было больш. Чэргі назіраліся каля палатак выязнога гандлю райспажыўтаварыства і ОРСа, дзе можна было паласавацца выпечкай, шашлыкамі і іншымі стравамі мяс-цовых кулінараў. Дзеткі з задавальненнем удзельнічалі ў забавах.
На сцэне спявалі творчыя калектывы і асобныя выканаўцы, гучаў гумар і разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне, якое час ад часу пераходзіла ў конкурсы. Традыцыйныя па сваім змесце, на жаль, яны не прыцягвалі вялікай колькасці жадаючых у іх паўдзельнічаць. Аднак, тыя, хто рызыкнуў, атрымлівалі падарункі і зарад весялосці.
У разгар святкавання пудзіла Масленіцы ўспыхнула яркім полымем. Каб моцны вецер не нарабіў шкоды, пільную варту няслі супрацоўнікі РАНС.