СШ №4 Лунінца першай у раёне атрымала статус “Школа міру”
КультураНовости районаОбществоМолодежьОбразование

СШ №4 Лунінца першай у раёне атрымала статус “Школа міру”

У СШ №4 г. Лунінца адбылося ўрачыстае мерапрыемства – навучальная ўстанова першай у раёне атрымала статус “Школа міру”.

– Сімвалічна, што цырымонія праходзіць 21 верасня, у Міжнародны дзень міру, калі ўвага ўсіх людзей планеты накіравана на захаванне спакою і стабільнасці ў свеце. Важным з’яўляецца і той факт, што ў гэты дзень адзначаецца вялікае праваслаўнае свята – Нараджэнне Божай Маці, – адкрыў сустрэчу старшыня раённага Савета дэпутатаў кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Віктар Рафаловіч. – Прыемна, што ў сям’ю міратворцаў сёння ўступае такі дружны калектыў. Галоўная наша задача – захаваць спакой у краіне, у сэрцах, каб заўсёды нам намі было чыстае неба. Упэўнены, што сваімі добрымі ўчынкамі, стараннасцю, імкненнем да ведаў і міласэрнасцю вы зможаце ўмацаваць яго.

Удзел у мерапрыемстве прыняла старшыня праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк, якая ўручыла адпаведны сертыфікат дырэктару СШ №4 Наталлі Цяльпук.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Гарадкавец, памочнік Благачыннага Лунінецкай царкоўнай акругі па адукацыі і катэхізацыі іерэй Васіль Мартынаў, старшыня маладзёжнага парламента Марына Качура, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Ірына Жук, камандзір вайсковай часці 65408 Аляксандр Бутя. Таксама раздзялілі з падшэфнымі ўрачыстасць прадстаўнікі лясгаса – намеснік дырэктара Алена Мёрзлая і ляснічы Лунінецкага лясніцтва Віктар Чарнавокі. Цёпла віталі на мерапрыемстве Ганаровага грамадзяніна Лунінецкага раёна, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Дабрынца, які ў маладосці прайшоў праз цяжкія выпрабаванні і ведае на яве, якую каштоўнасць маюць мірнае неба і спакойнае жыццё ў роднай краіне.

Марыя Яраховіч

Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары газеты «Лунінецкія навіны»

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть