Свята ўсмешкі для ўсіх узростаў
Весела і насычана правялі Дзень смеху ў гарадскім Доме культуры. Жарты і розыгрышы пачаліся яшчэ да канцэрта. Падлеткі са студыі «Смайлікі і смайлы» падарылі ўсім радасны настрой, а вось ініцыятарам і арганізатарам праграмы стала мастак ГДК Галіна Трысцень.
Прысутных чакала сапраўднае касцюміраванае свята, падрыхтаванае з вялікай любоўю і запалам. Стаўку зрабілі на жартоўныя гутаркі з гледачамі.
І вось прагучалі фанфары, адкрылася заслона. Гледачы здзівіліся: на тэматычна ўпрыгожанай сцэне з’явіліся дамы і іх кавалеры часоў Сярэднявечча. Неўзабаве выйшлі вядучыя – Максі і Сласцёна.
Вялікае ўражанне пакінулі роставыя лялькі. Пры іх стварэнні (50 касцюмаў) дапамог вопыт Галіны Трысцень і ўдзельнікаў яе студыі. Публіку весялілі хлопчыкі і дзяўчынкі з танцгрупы з Дзятлавіч, школы мастацтваў, гімназіі, а таксама дарослыя артысты з Лунінца і Луніна. Талентаў ім не займаць! Хаця многія з нумароў запазычылі ў інтэрнэце, было вельмі няпроста рухацца, трымацца свабодна і не баяцца сцэны.
Нібы маленькія зорачкі, выбеглі на сцэну дзеткі з малодшай групы калектыву ЦДТ «Мірыданс» і закружыліся ў танцы. Ярка і запамінальна прадставіў свой нумар узорны ансамбль «Залатое птушаня». Дарэчы, з залай на працягу спектакля пастаянна падтрымлівалася сувязь, дзякуючы яркім клоўнам, якія раз-пораз падбадзёрвалі гледачоў. Дзеці на ўсе звароты са сцэны адказвалі дружным хорам, цалкам ахунуўшыся ў вясёлую атмасферу.