КультураМикашевичиНовости районаОбщество
Сёння - Дзень работнікаў культуры!
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе ў шматграннай сферы культуры: спецыялістаў бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і клубаў, мастакоў і музыкантаў. Свята лічаць сваім і аматары народнай творчасці, шматлікія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. У вас усіх асаблівая місія – захаваць і данесці да нашчадкаў векавыя багацці культуры Палескага краю. Гэта работа патрабуе вялікіх ведаў і майстэрства.
Паважаныя ветэраны і работнікі культуры Лунінеччыны! Няхай ваша нястомная дзейнасць заўсёды будзе запатрабавана, няхай яна служыць умацаванню духоўнага і маральнага здароўя грамадства, прыносіць у жыццё свята і добры настрой. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім! Натхнення і поспехаў вам, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.