Цна адзначыла 410-годдзе першай згадкі ў летапісах (Лунінецкі раён)
КультураНовости районаОбщество

Цна адзначыла 410-годдзе першай згадкі ў летапісах (Лунінецкі раён)

Цёплым дажджлівым днём, што бліжэй да завяршэння парадаваў яркім сонцам, Цна адзначыла 410-годдзе першай згадкі ў летапісах.

Кажуць, што не стаіць сяло без праведніка. Так ці інакш, але ў свята вёскі жыхароў Цны ўзнагароджвалі за самыя лепшыя чалавечыя якасці – працавітасць, гасціннасць, шчодрасць душы, прыгажосць двароў і дамоў, творчыя захапленні.

Падкрэсліваючы вялікую сілу сям’і, падарункі ўручалі старажылам, юбілярам вясельных дат, шматдзетным мамам, будучым першакласнікам. Заахвочванне суправаджалася жартаўлівымі «высокімі званнямі», прысуджэнне якіх апладысментамі падтрымлівалі ўдзельнікі ўрачыстасці на пляцоўцы перад клубам. Атмасферу добразычлівасці і павагі друг да друга стварыла загадчыца Цнянскага СК Ніна Сцяпанаўна Патурай, якая разам з унучкай-студэнткай Ульянай былі вядучымі традыцыйнай праграмы.

Актыўную ролю старасты ў згуртаванні аднавяскоўцаў адзначылі протаіерэй Дзімітрый Грыб, настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма аг. Кажан-Гарадок, да прыходу якога адносяцца жыхары Цны, і старшыня Гарадоцкага сельвыканкама Іван Карповіч Зубко.

Падрабязнасці ў газеце «Лунінецкія навіны» за 26 ліпеня

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть