Культура
Творчасць лунінчан уразіла латышоў
Лімбажы — горад-пабрацім нашага райцэнтра, з якім падтрымліваем трывалыя сувязі. На мінулым тыдні з чарговай паездкі ў гэты прыгожы куток Латвіі вярнуліся выхаванцы мастацкага аддзялення Лунінецкай ДШМ.
Яны паспяхова асвоілі новую тэхніку мастацтва — стварэнне гіпсавых фігур і работа над малюнкамі вялікага фармату. Калектыўны твор дапоўнілі індывідуальныя вырабы. Нягледзячы на вялікую занятасць, нашым землякам удалося добра адпачыць — паўдзельнічаць у заплыве на каноэ на мясцовым возеры. Гульні спалучылі з плэйерам на беразе Балтыйскага мора. Пейзажы юных мастакоў неўзабаве прывязе група музыкантаў з Лімбажы, якіх чакаюць у Лунінцы 17 жніўня.