КультураНовости районаОбщество
У Дварцы і Вічыне адзначылі свята вёскі
Аграгарадок Дварэц і вёска Вічын адсвяткавалі дні нараджэнні.
Святочную праграму адкрылі вядучыя Наталля Бярозка і Марыя Яраховіч. З прывітальным словам да землякоў звярнуўся старшыня Дварэцкага сельвыканкама Аляксандр Віднікевіч. Шмат добрых слоў прагучала ад намесніка дырэктара ААТ “Дварэцкі” Віктара Кіндрука і галоўнага спецыяліста Людмілы Сарока. Ветэранам сельскай гаспадаркі яны ўручылі падарункі.
Па традыцыі вядучыя пачаставалі ўсіх гасцей і жыхароў хлебам-соллю. У сімвалічных намінацыях павіншавалі самага маленькага і самага старэйшага вяскоўцаў, матулю навабранца, працаўнікоў почты, амбулаторыі, школы, прадаўцоў. Зямны паклон і падзяку выказалі аграрыям – тым, хто сее, жне і косіць, хто корміць мясам і малаком. Шчырыя пажаданні пачулі юбіляры, майстры з рознымі талентамі. Дарэчы, свята ўпрыгожыла выстава народнай творчасці з работамі Кацярыны Кузьміч. А як хораша яна спявае са сваімі суседкамі ў калектыве “Дварчаначкі”!
Дзяцей парадавалі салодкая вата, папкорн, розныя батуты. Выказваем словы ўдзячнасці фундатарам, якія дапамаглі ў правядзенні свята: кіраўніку ААТ "Дварэцкі" Івану Сідуну, індывідуальным прадпрымальнікам Аляксандру Бярозку, Ігару Пракаповічу, Андрэю Коўшыку і Леаніду Бярозку.
Музычнымі падарункамі парадавалі Надзея Ярэміч, Васіль Яраховіч, вакальная група “Вяселка” і ансамбль народнай песні “Васілінкі” (Міжлескі СДК), Надзея Дубініч (Любачынскі), Софія Кісель (Вулькаўскі 2), Васіль Коўшык, Марыя Яраховіч, аўтар гэтых радкоў, ансамбль аматараў песні “Поющие сердца” (наш ЦСДК).
Свята завяршылася бяспройгрышнай латарэяй і вясёлай дыскатэкай.
Наталля БЯРОЗКА, загадчык Дварэцкага ЦСДК.
Подписывайтесь на наш канал в Telegram