Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

У фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў "Менскі фэст" прымаюць удзел лунінчане

У фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў "Менскі фэст" прымаюць удзел лунінчане

У фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў "Менскі фэст" прымаюць удзел лунінчане

23 мая ў сталіцы нашай Радзімы праходзіць адкрыты гарадскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў "Менскі фэст", удзел у якім прымаюць і лунінчане.

У выставе майстроў удзельнічаюць: народны майстар Рэспублікі Беларусь Кацуба Алена (аг.Дзятлавічы), Шкут Таццяна (аг.Сінкевічы), Бярэзіна Людміла (аг.Дзятлавічы), Лапаціна Жанна (філіял Язвінскі СДК). Майстар-клас па валянні з воўны для наведвальнікаў фестываля праводзіла Грушэўская Дзіна (г.Лунінец). І ва ўсіх нашых майстроў - Дыпломы першай ступені!

На галоўнай канцэртнай пляцоўцы выступалі: народны ансамбль народнай песні "Жывіца" філіяла Вулькаўскі-1 ЦКіНТ (кіраўнік Мелюх Вольга), народны ансамбль народнай песні "Світанак" філіяла Дзятлавіцкі ЦСДК (кіраўнік Брэзіна Галіна).

Святлана Касцючэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

Следующая новость →