У клубных установах Лунінеччыны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам
Мэта правядзення мерапрыемстваў: абагульненне і замацаванне ведаў аб паходжанні віруса імунадэфіцыту чалавека, пра спосабы яго перадачы, плыні хваробы, спосабах абароны; выпрацоўка актыўнай жыццёвай пазіцыі па прадухіленні паводніцкіх рызык, звязаных з магчымасцю заражэння ВІЧ; фарміравання перакананні ў неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі; фарміраванне ўяўлення аб рэальных маштабах распаўсюджвання ВІЧ.

Амаль ва ўсіх клубных установах былі арганізаваны выставы тэматычнай літаратуры, малюнкаў, плакатаў, буклетаў, брашур: “Здаровы я – здаровая краіна” (Лунінецкі ГДК), “ВІЧ — даведайся больш” (Язвінскі СДК), “Стоп — СНІД” (Палескі СДК), “Хай заўжды будзе заўтра” (Купавецкі СК) і г.д.

Цікава і інфармацыйна насычана прайшлі гутарка “СНІД не спіць” у Краснавольскім СДК, пазнавальная гадзіна “Жыццё без наркотыкаў” у Багданаўскім СДК, тэматычны вечар “Разам супроць СНІД” у Вулькаўскім-2 СДК, інфармацыйная гадзіна “СНІД не спіць” у Лобчанскім СДК і г.д.

Мерапрыемствы прайшлі цікава, з вялікай актыўнасцю і зацікаўленасцю наведвальнікаў. Наведвальнікі прыйшлі да высновы: неабходна выконваць здаровы лад жыцця з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і што распаўсюджванне СНІДу з’яўляецца праблемай сацыяльнай бяспекі, якая можа закрануць любога чалавека.
Ірына Лецка, метадыст РАМЦ.