Сёлета ў аграгарадку адбылося сапраўднае свята. Работнікі раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра ў рамках правядзення абраду выступілі з ініцыятывай правесці раённы семінар «Дакрануцца да спадчыны душой», на які запрасілі загадчыкаў клубных устаноў.
У госці да жыхароў Лобчы прыехала аж чатыры Кусты, якія пануюць на тэрыторыі Лунінеччыны. Акрамя гаспадароў, іх вадзілі народны ансамбль народнай песні «Жывіца» Вулькаўскага 1 Цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль народнай песні «Світанак» Дзятлавіцкага ЦСДК, вакальны калектыў Багданаўскага СДК. Вяскоўцы гасцінна прымалі самадзейнікаў, якія спявалі абрадавыя песні, жадалі гаспадарам шчасця, багатага ўраджаю. Трэба адзначыць, што кожны калектыў выступаў на сваім мясцовым дыялекце. Каларытная гаворка, гумар гучалі амаль на кожным лабэцкім падворку.
Гасцям не казалі: "Бывайце!, а зычылі новых сустрэч!
Святлана КАСЦЮЧЭНКА, намеснік дырэктара РАМЦ.
Фота Аліны НАЎЦЭНЯ.
Подписывайтесь на наш канал в Telegram