КультураНовости районаОбщество
У Лунінецкім ГДК адбылося паседжанне народнага паэтычнага клуба "Муза"
У Лунінецкім ГДК адбылося чарговае паседжанне народнага паэтычнага клуба "Муза". Па традыцыі ў пачатку сустрэчы "музаўцы" павіншавалі з Днём нараджэння тых сяброў клуба, якія нарадзіліся ўвосень: таленавітых Лунінецкіх паэтаў Рыгора Жука і Валянціну Трухнову, а таксама цудоўную салістку Ірыну Прыгодзіч. У якасці падарунка для іх прагучала песня ў выкананні Алены Курыловіч.
Сябры клуба падрыхтавалі паэзаканцэрт "Мясцінай кожнай любы ён", прысвечаны паэтам, пісьменнікам, якія ў розныя часы наведвалі Лунінец і Лунінеччыну і пакінулі аб сабе добрую памяць. "Вершы на нашай лунінецкай зямлі загучалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Паводле легенды, лёс сюды закінуў рымскага паэта Публія Авідзія. Быццам бы ён быў высланы сюды, на Палессе, ў якасці пакарання, бо "асмеліўся" пакахаць дачку ўладара. На Палессі Авідзій захварэў і памёр. Пахаваны у Кажан-Гардку на Відуш гары. Напэўна, гэтая легенда спрыяе таму, што да нас ахвотна наведваюцца пісьменнікі з розных куткоў краіны.
Паэтычны канцэрт пачаўся з твораў Якуба Коласа, таксама імянінніка (нарадзіўся 3 лістапада), якому ў літаратуры Лунінеччыны належыць самае значнае месца.
Урыўкі з паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка" прагучалі ў выкананні Ірыны Прыгодзіч і Вольгі Грыдзюшка. Вершы Аляксандра Блока, якога на Лунінеччыну ў 1914 г. прывялі падзеі Першай сусветнай вайны, прачытала Таццяна Клімчук. У праграме канцэрта гучалі вершы Уладзіслава Нядзведскага, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Яўгеніі Янішчыц. Асаблівую ўвагу удзельнікі канцэрта надалі лунінецкім аўтарам. Гучалі вершы Максіма Казуна, Аляксандра Хаўдзеева, Аксаны Спрынчан, Галіны Гаргун, Ганны Бандарэнка, Марыны Міргародскай. У праграму паэзаканцэрта прыгожа ўпісваліся і песні ў выкананні Алены Курыловіч, Ірыны Прыгодзіч, Галіны Сыцінай і Валянціны Трухновай.
Удзельнікі і госці выказалі шчырую падтрымку Ганне Пятроўне Бандарэнка, якая шмат гадоў была кіраўніком клубаў "Муза" і "Свяча". Шчыра пажадалі ёй хутчэй паправіцца і вярнуцца ў родны ГДК да любімай справы.
Вольга Грыдзюшка, фота Віктара Пінігіна.
Далучайцеся жа нашага канала ў Telegram