У Лунінецкім раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе  афармленне. Пераможцаў чакаюць дыпломы і грашовыя прэміі
КультураКонкурсМикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе  афармленне. Пераможцаў чакаюць дыпломы і грашовыя прэміі

На Лунінеччыне аб’яўлены раённы конкурс на лепшае навагодняе  афармленне  пляцовак, сквераў, вуліц, а таксама ўласных і прылягаючых тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных домаўладанняў.

Паводле інфармацыі арганізатараў, а ў іх ролі па традыцыі выступілі райвыканкам і райсавет, конкурс пройдзе ў некалькі этапаў.

Неабходна заняцца ўпрыгожваннем сваіх аб’ектаў, а з 20 да 24 снежня – падаць заяўку ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва на электронны адрас: arx-lun@brest.by (абавязкова ўказаць найменне арганізацыі – для юрыдычных асоб, для грамадзян – прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас, тэлефон, прыкласці да 7 фотаздымкаў).

З 25 снежня па 2 студзеня пройдзе грамадскае галасаванне (на сайце рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”).

Да 15 студзеня будуць вызначаны пераможцы па намінацыях на лепшае навагодняе афармленне месцаў грамадскага карыстання ў райцэнтры і Мікашэвічах, тэрыторый домаўладанняў землякоў (у абодвух гарадах і сельскіх населеных пунктах), а таксама сярод прадпрыемстваў, аб’ектаў сацыяльнага назначэння, сельгасарганізацый.

Пераможцаў і прызёраў чакаюць дыпломы і грашовыя прэміі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть