У Лунінскім сельскім Доме культуры адзначылі Міжнародны дзень сям’і (Лунінецкі раён)
15 мая цікава і займальна ў Лунінскім сельскім Доме культуры прайшла забаўляльная праграма «Усё пачынаецца з сям’і», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. На праграму адпачыць прыйшлі сем’і Ярмольчык, Дудка, Антыфеевы, Рудневы.
Пазнавальнымі і смешнымі атрымаліся конкурсы і гульні, у якіх сем’і прымалі актыўны ўдзел.
Песні сваёй душы дарылі ўсім прысутным Леанід Яраховіч -загадчык аўтаклуба, Аляксандр Мірошкін — культарганізатар Лабчанскага СДК, Галіна Багданец — удзельніца самадзейнасці Лунінскага СДК. Яркім і запамінальным стаў музычны падарунак ад Варвары Антыфеевай для 5-ці гадовага юбіляра Расціслава Антыфеева. Музычнае віншаванне і памятны падарунак з надыходзячым 30-ці гадовым юбілеем атрымала Юлія Дудка.
У завяршэнні праграмы ўсіх удзельнікаў са святам павіншавала, уручыла падарункі і святочны торт дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» Таццяна Лівінец.
Праграма прайшла ў добразычлівай сяброўскай абстаноўцы. Кожная з сем’яў атрымала зарад бадзёрасці, добрага настрою і станоўчых эмоцый.
Метадыст РАМЦ Лецка І.А.