КультураМикашевичиНовости районаОбщество
У Лунінцы працягваюцца штотыднёвыя сустрэчы ў рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё"
У Лунінцы працягваюцца штотыднёвыя сустрэчы для пенсіянераў у рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё".
Чарговая пятніца пад назвай "Роднае слова – сэрца аснова" была літаратурнай, насычанай аглядамі беларускай літаратуры, чытаннем вершаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі спецыялісты Лунінецкага ТЦСАН і работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Для грамадзян пажылога ўзросту правялі інтэрактыўную гульню “Мова скарбаў”.
Удзельнікі ўзгадвалі забытыя беларускія словы (дыялектызмы), адгадвалі загадкі, дзяліліся, што яны зрабілі “роднага” за тыдзень (купілі беларускае, прыгатавалі дранікі ці прачыталі кнігу).
Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю культуры, умацаванне памяці, зносіны і актыўны ўдзел пажылых людзей, уключаючы выкарыстанне беларускай мовы.
Па інфармацыі Лунінецкага ТЦСАН
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram