У Лунінцы прайшоў вечар памяці Ганны Бандарэнка
КультураНовости районаОбщество

У Лунінцы прайшоў вечар памяці Ганны Бандарэнка

У паэтычнай студыі “Муза” пры гарадским Доме культуры г. Лунінца прайшоў вечар памяці Ганны Бандарэнка.

Ганна Пятроўна пайшла з жыцця 23 студзеня 2024 года. Землякі шчыра шануюць успаміны пра гэтага таленавітага, мужнага і цудоўнага чалавека. Яна пісала вершы, стварала цікавыя вобразы, аб’ядноўвала вакол сябе людзей, адкрываючы ў іх схаваныя здольнасці, лячыла душы сваім мудрым, цудадзейным словам, прывівала цікавасць да прыгожага, прываблівала сваёй самабытнасцю.

На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя зборніка “Эта мелодия любви», пра выданне якога паклапацілася кіраўнік паэтычнай студыі Галіна Абрамчук. У ім расказваецца аб яркім характары Ганны Бандарэнка, тут змешчаны вершы-прысвячэнні, успаміны і выказванні розных людзей, а таксама каляровыя фотаздымкі з архіва.

Па традыцыі, на сустрэчы прагучала аўтарская песня Ганны Бандарэнка “Мой горад”, якая стала візітнай карткай Лунінца. Муж Юрый Бандарэнка разам з сябрамі нябожчыцы запалілі сімвалічную свечку – неўміручы агеньчык яе светлай душы. З творамі-прысвячэннямі выступілі Марына Міргародская, Анастасія Пратасавіцкая, Вольга Грыдзюшка, Людміла Яфімава, Галіна Брэзіна і Валянціна Трухнова. Вершы Ганны Бандарэнкі прагучалі ў выкананні Ксеніі Галоўніч, Віктара Пінігіна, Ларысы Багамолавай, Алены Зайцавай, Людмілы Бабіч.

Падрабязней - у бліжэйшых нумарах газеты "Лунінецкія навіны".

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть