У Лунінцы выратавальнікі праводзяць урокі бяспекі ў дзіцячых садах
КультураМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

У Лунінцы выратавальнікі праводзяць урокі бяспекі ў дзіцячых садах

З мэтай навучання дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці работнікі Лунінецкага райаддзела па НС рэгулярна праводзяць прафілактычныя заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Так, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Качура сустрэлася з дашкалятамі з дзіцячага сада №3 г. Лунінца.

Падчас мерапрыемства дзеткі паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Асаблівую ўвагу работнік МНС звярнула на тэму дзіцячых свавольстваў з агнём і небяспекі зімовых вадаёмаў. У гульнявой форме адпрацавалі алгарытмы «5 крокаў выратавання» ў розных небяспечных сітуацыях і прайшлі інтэрактыўную гульню па дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару ў доме.

– Памятайце, што гуляць з запалкамі і запальнічкамі небяспечна. Можа ўзнікнуць пажар! Не ўключайце электрычныя прыборы ў разеткі. Гэта могуць рабіць толькі дарослыя, – нагадала Марына Качура.

У завяршэнне сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі прагледзелі серыю мультфільма «Чароўная кніга», тым самым замацаваўшы атрыманую інфармацыю.

Інфармацыя абласнога ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть