У Любанскім СДК душэўна адзначылі Дзень сям’і (Лунінецкі раён)
КультураНовости районаОбщество

У Любанскім СДК душэўна адзначылі Дзень сям’і (Лунінецкі раён)

Цікава і займальна ў Любанскім сельскім Доме культуры прайшла забаўляльная праграма «Усё пачынаецца з сям’і», прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і, арганізатарам  якой  з’яўляўся ГУК “Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр”. Цёплая атмасфера свята сабрала адразу некалькі пакаленняў, найважнейшай каштоўнасцю якіх з’яўляецца сям’я.

На праграму адпачыць усёй сям’ёй прыйшлі сем’і Раманавы, Краснікевіч, Дземідзюк, Калагрыў.

Цікавымі, пазнавальнымі і смешнымі атрымаліся конкурсы і гульні, у якіх сем’і прымалі актыўны ўдзел.

Песні сваёй душы дарылі ўсім прысутным удзельнікі аматарскай творчасці Любанскага Дома культуры – дзіцячая вакальная група “СтильНяшки” і асобныя выканаўцы – Дарья Шэўчык, Сафія Сыцевіч, Яна Сыцевіч. Яркім і запамінальным стаў музычны падарунак ў выкананні дуэта   — загадчыка   Алены Сыцевіч  і культарганізатара Аксаны Шэўчык.

У завяршэнні праграмы ўсіх удзельнікаў са святам павіншавала і ўручыла падарункі дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» Таццяна Лівінец.

Праграма прайшла ў добразычлівай сяброўскай абстаноўцы. 

Ірына Лецка, метадыст РАМЦ, фота ўстановы.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

                                                                                    



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть