Вечар беларускага фальклору прайшоў у Любанскім СДК (Лунінецкі раён)
Мерапрыемства, якое паспела стаць традыцыйным, прайшло ў нядзелю ў Любанскім СДК.
На свята фальклору сабралася шмат вяскоўцаў, каб на некаторы час прасякнуцца атмасферай мінулага. У фае СДК аформілі сялянскую хату, а на сцэне гучалі самабытныя песні. Традыцыямі беларускай народнай творчасці дзяліліся з гледачамі фальклорны ансамбль «Шляхта» Лахвенскага СДК (кіраўнік Сяргей Краўчук), фальк-лорныя калектывы «Вясёлкі» Міжлескага СДК (Васіль Яраховіч) і «Росы Палесся» Любанскага СДК (Раіса Шумак), дуэт Мікалая і Алены Яскевічаў з Дзятлавіч. Яскравымі і запамінальнымі былі байкі, якія чыталі Галіна Карповіч з Міжлесся і Святлана Лусевіч з Рэдзігерава.
Душэўна, па-сямейнаму і з гумарам непрыкметна праляцеў час. Задаволеныя гледачы доўга не адпускалі самадзейных артыстаў, дзякавалі за добры настрой і жадалі творчых поспехаў.
Ірына ЛЕЦКА, метадыст РАМЦ.