Як пераканаць вучняў? Пайсці ў музей!
КультураМикашевичиНовости районаОбществоОбразование

Як пераканаць вучняў? Пайсці ў музей!

Перад сучасным настаўнікам стаіць нялёгкая задача, як пераканаць вучняў, што тэксты мастацкіх твораў трэба чытаць. Як заставіць дзіця адкласці ўбок тэлефон, камп’ютар і ўзяць ў рукі кніжку? Мы на ўласным вопыце пераканаліся, што ёсць выхад — экскурсія.

Вучэбная экскурсія ў Народны літаратурна- краязнаўчы музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў Пінкавічах, вельмі спадабалася вучням Лунінскай СШ.

Змястоўны матэрыял пра жыццё і творчасць беларускага класіка засвоены вучнямі ў поўным аб’ёме. Экскурсавод выкарыстоўвала элементы квэста, інтэрактыўнай гульні.

Уразілі лісты- ўспаміны мясцовых жыхароў, якія з’яўляліся вучнямі Канстанціна Міцкевіча. Раней дзеці баяліся пакаранняў настаўніка, але Канстанцін Міхайлавіч, як сведчаць успаміны, быў вельмі адукаваны,цікава расказваў пра ўсё, ніколі не біў сваіх вучняў, нават не павышаў голас.

Успаміны коласаўскіх вучняў супадаюць з сюжэтам трылогіі «На ростанях». Дзеці пераканаліся, што творы Якуба Коласа- гэта адлюстраванне жыцця не толькі пісьменніка, але і людзей. Пабываць ў такіх мясцінах- гэта значыць напіцца з крыніцы натхнення, адчуць водар творчасці.

Таццяна Аляксеева, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть