Якая цікавая краязнаўчая кніга паявілася на паліцах Мікашэвіцкай бібліятэкі?
КультураМикашевичиНовости района

Якая цікавая краязнаўчая кніга паявілася на паліцах Мікашэвіцкай бібліятэкі?

У пачатку лета ў Выдавецкім доме “Беларуская навука” выйшла кніга Тамары Габрусь «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі». А нядаўна гэта навінка паявілася на паліцах Мікашэвіцкай бібліятэкі. У чым адметнасць гэтага выдання ? Расказвае загадчыца установы культуры Аксана Маркевіч.

– Па мастацкім якасцям драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі складана найці параўнанне. У нашай нацыянальнай культурнай спадчыне яно з’яўляецца адным з  першарадных носьбітаў этнічнай традыцыі. Менавіта гэтаму ўнікальнаму культурнаму феномену, яго няпростаму гістарычнаму лёсу і асаблівасцям і прысвечана новае выданне. Яго аўтар – вядомы беларускі гісторык архітэктуры і доктар мастацтвазнаўства – ў сваёй напуковай працы дэталёва разглядае і аналізуе помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульную культурную спадчыну беларускага народа. Акрамя таго, яна прапануецца новую сістэматызацыю і класіфікацыю збудаванняў з улікам  іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння.

З кнігі Т.В. Гарбусь  чытачы даведаюцца і аб сучасных праблемах драўлянага дойлідства. На думку даследчыцы сёння, калі паўсюдна працуюць з разнастайнымі будаўнічымі матэрыяламі, узвядзенне храмаў з дрэва ўжо само па сабе можна лічыць працягам традыцыі. А звычаі і прынцыпы нацыянальнага дойлідства павінны абавязкова ўлічвацца ў архітэктурна-мастацкім вобразе новага будынка. Аднак, па словах Тамары Віктараўны, многія храмы такога кшталту сведчаць аб зваротным. Напэўна, сучасныя дойліды не лічаць неабходнымі грунтавацца на традыцыях і вопыце продкаў, ці то папросту ім не хапае пэўных ведаў.

Матэрыялы кнігі будуць цікавымі і карыснымі навукоўцам-мастацказнаўцам, гісторыкам архітэктуры і рэліі, краязназнаўцам, у тым ліку лунінецкім. У даследванні адлюстраваны і храмы нашага раёна: царквы – Георгіеўская аг. Сінкевічы, Барысаглебская аг. Лунін, Пакроўская у Вялікіх Чучавічах, Мікалаеўскай у Кажан-Гарадку  і іншыя. Упэўнена, вялікую зацікаўленнасць выклікае той факт, што свой навуковы аналіз аўтар грунтуе не толькі на існуючых помніках, так і вядомых, на вялікі жаль, выключна па дакументальным архіўным крыніцам. Напрыклад, Т.В. Гарбусь знаёміць сучаснікаў з гісторыяй зруйнавання  царквы Святой Параскевы Пятніцы ў Бастыні, узведзенай на сродкі шляхціча Шчыта ў 1750 годзе.

Акрамя таго ж, усе высновы падмацоўваюцца вялікай колькасцю сучасных і рэдкіх здымкаў розных часоў, малюнкамі Напалеона Орды, Дзмітрыя Струкава і Язэпа Драздовіча, планамі і рэканструкцыямі збудаванняў. Так, нікога не пакіне  безуважным старое фота, на якім “вокна ў вокна” знаходзяцца дзве лунінецкія царквы – Успенская, пабудаванная ў 18 стагоддзі, і  Крыжаўзвіжанская. Як паведамляе аўтар, у 1928 годзе першую перанеслі ў веску Хойна, што на Піншчыне. Драўляную святыню страцілі пад час вызвалення Беларусі ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Са слоў даследчыцы, вышэйназваны фотаздымак бадай адзінае дакументальнве сведчанне існавання гэтага цудоўнага храма стражытнага дойлідства.

Дарэчы, кніга Т.В. Габрусь «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» – выданне дэталёвае і  грунтоўнае. Ва ўсіх тонкасцях разабрацца дапамагаюць тлумачальны слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў драўлянага храмабудаўніцтва, бібліяграфія і спіс даследаванных звудаванняў, якія дапаўняюць рукапіс.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть