Юнакі і дзяўчаты Лунінца папоўнілі скарбонку дасягненняў значнымі ўзнагародамі
У Брэсце падвялі вынікі абласнога этапа VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!». Юнакі і дзяўчаты з навучальных устаноў Лунінца папоўнілі скарбонку дасягненняў значнымі ўзнагародамі. Расказвае дырэктар ЦДТ райцэнтра Вольга Шохан:
– Дыпломаў трох ступеняў вартасці ад Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама нашы землякі ўдастоены па некалькіх намінацыях. Журы выбірала лепшых сярод фальклорных калектываў, бальнага, народнага стылізаванага і эстраднага танцаў; сярод калектыўных выступленняў у розных узроставых катэгорыях; сярод салістаў і калектываў эстрадных спеваў, індывідуальных выканаўцаў мастацкага слова.
Так, у лік пераможцаў і прызёраў трапілі прадстаўнікі нашага ЦДТ: узорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня”, танцавальны калектыў “Время-Dance”, а таксама выхаванцы Ілья Баўкуновіч, Максім Грыневіч і Валерый Пташац. Вялікі ўклад у поспех унеслі педагогі Галіна Гімбатава, Алеся Драбовіч і Святлана Філонік. Асобна адзначаны калектыў цэнтра за актыўны ўдзел і высокія дасягненні ў абласных і рэспуб-ліканскіх мерапрыемствах.
Некалькі ўзнагарод належыць навучэнцам лунінецкіх школ: №1 – узорнаму фальклорнаму ансамблю “Сунічка” і Канстанціну Насковічу (выступленнямі задаволены Уладзімір і Людміла Калянковічы); №2 – Івану Рафаловічу і Аляксандры Муравейка, Яўгену Рафаловічу, вакальнаму ансамблю “Планета дзяцей” (заслуга педагогаў Святланы Галка, Таццяны Шульжык і Людмілы Пташац); №4 – танцавальнай групе “Абіссаль-NEXT” і Софіі Шалыгінай, якія займаюцца разам з Валянцінай Бадак і Галінай Бут-Гусаім.
Ад сімвалічнага п’едэстала гонару ўбаку не засталіся гімназісткі Алёна Грудзько і Ангеліна Грушэўская (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Скамейка). Асобным дыпломам заахвочаны калектыў навучэнцаў устаноў адукацыі Лунінецкага раёна.
Пахвальным водгукам за мастацкае рашэнне конкурснай праграмы занальнага агляду адзначаны аддзел па адукацыі райвыканкама на чале з Мікалаем Гарадкаўцом.
Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram