КультураНовости районаОбщество
Жыхары Дубаўкі адзначылі свята вёскі
Цудоўнае мерапрыемства падарылі арганізатары ў мінулую суботу жыхарам Дубаўкі. Тут ладзілі свята вёскі.
Хлебам-соллю сустракалі гаспадары дарагіх гасцей і частавалі ўсіх прысутных. Свае віншаванні адрасавалі старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец і дырэктар СУП "Агра Лабчанскае" Мікалай Ляўданскі.
Пажаданні моцнага здароўя зычылі доўгажыхарцы Дубаўкі Веры Котавай, якая адзначыла 96-годдзе. Назвалі і самага маленькага жыхара вёскі - Мікалая Евіча. Словы падзякі гучалі ў адрас сям’і настаўнікаў Якава і Ніны Макаловічаў. 66 год сумеснага жыцця адзначыла сям’я Міхаіла і Таццяны Некрашэвічаў. Таксама на свяце ўшанавалі сямейныя пары, якія сваю працоўную дзейнасць звязалі з СУП "Агра Лабчанскае": гэта Васіль і Кацярына Гарохі, Вера і Васіль Мацкевічы, Галіна і Рыгор Ляўданскія, Ніна і Сцяпан Драбовічы.
Музычныя падарункі для землякоў падрыхтавалі народны ансамбль народнай песні "Васілінкі" філіяла Міжлескі СДК, народны фальклорны калектыў "Лабчанка" філіяла Лобчанскі СДК, салісты Софія Кісель (філіял Вулькаўскі 2 СДК), Надзея Юрцэвіч, Алена Слушнік і Настасся Візер (філіял Лобчанскі СДК), Алена Грудзько і Тамара Шынкарэнка (абедзьве - Дубаўка). Байкі чытала Галіна Карповіч з Міжлесся.
Свята атрымалася на славу! Людзі шчыра дзякавалі арганізатарам мерапрыемства і яго фундатару - СУП "Агра Лабчанскае".
Святлана КАСЦЮЧЭНКА, загадчык метадычнага аддзела цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.
Подписывайтесь на наш канал в Telegram