Жывая гутарка з людзьмі
Культура

Жывая гутарка з людзьмі

людиУ зале Дзятлавіцкага Дома культуры адбылася сустрэча кандыдата ў раённы Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, пракурора Аляксандра Карлюка з выбаршчыкамі.
Напачатку сустрэчы
Аляксандр Паўлавіч праінфармаваў прысутных аб дзейнасці пракуратуры. Затым пачаўся дыялог, падчас якога госць крышачку расказаў пра сябе.
Напэўна, не памылюся, калі скажу, што ў большасці лю-дзей супрацоўнік пракуратуры ўспрымаецца як абвінаваўца на судовых працэсах. На самай справе вялікі пласт іх работы — праверкі выканання юрыдычнымі асобамі працоўнага, жыллёвага, прыродаахоўнага, падатковага заканадаўстваў, патрабаванняў дырэктыў. Быў адзначаны той факт, што ў раёне акты-візавалася работа аператыўных падраздзяленняў аддзела ўнутраных спраў па выяўленню злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
У час размовы акрэслена нямала праблем, якія неабходна вырашыць, і падтрымку мясцовыя жыхары чакаюць у тым ліку ад дэпутатаў. Да прыкладу, адна з жыхарак звярнулася да кандыдата з просьбай разабрацца з сітуацыяй у СВК, а таксама дапамагчы ў вырашэнні пытання з працаўладкаваннем маладых спецыялістаў і ўзмацніць забарону на продаж спіртных напіткаў непаўналетнім. А просьба ў дапамозе вырашыць спрэчнае пытанне з суседам – і зусім не засталася без увагі. Наведаўшы і выслухаўшы пакрыў-джаную пенсіянерку, пракурор раёна прыняў ад пажылой жанчыны заяву і абяцаў у бліжэйшы час дапамагчы ў вырашэнні праблемы.
На гэтым рабочая паезд-
ка не скончылася. У мясцовай СШ чакала новая сустрэча. Тут прайшоў чарговы этап праекта “100 пытанняў даросламу”.
У актавай зале сабраліся вучні 8-11 класаў, якраз таго ўзросту, у якім пара задумацца пра будучую прафесію. Вядома, пасада Аляксандра Паўлавіча спачатку ўсіх крыху збянтэжыла, але спакойны тон, абаянне і ўменне выклікаць давер хутка ўзялі верх. Пракурор расказаў аб прыярытэтных накірунках сваёй дзейнасці, важнасці нагляду за выкананнем законаў, абароны правоў і інтарэсаў грамадзян і дзяржавы, а таксама аб тым, якая роля адво-дзіцца пракуратуры на кожным з этапаў расследавання крымінальных спраў і як падтрымліваецца дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе.
Па правілах падлеткі маглі задаваць любыя пытанні. Яны тычыліся не толькі прафесійнай сферы, але і асабістых якасцей і захапленняў. Аляксандр Паўлавіч даваў шчырыя адказы, а ўдзельнікі слухалі з непадробнай цікавасцю.
Карысныя парады пра здароўе і выбар будучай прафесіі, напэўна, надоўга запомняцца юным інтэрв’юірам. Напрыклад, рэкамендацыі займацца спортам. А яшчэ, аказваецца, А.П. Карлюк у дзяцінстве марыў стаць настаўнікам… Шмат каго цікавіла, што трэба рабіць для таго, каб у будучым стаць работнікам пракуратуры: якім дысцыплінам надаваць больш увагі, у якія ВНУ паступаць, дзе і на якіх умовах праходзіць стажыроўку. Адказаўшы на пытанні, госць спыніўся на патрабаваннях закона, які забараняе непаўналетнім знаходзіцца ў начны час на вуліцы без суправаджэння дарослых.
Вядома, школьнікі задалі далёка не 100 пытанняў, але гутарка атрымалася карыснай і цікавай для ўсіх.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть