11 жніўня - Дзень будаўніка!
МикашевичиНовости районаОбщество

11 жніўня - Дзень будаўніка!

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Вам пашчасціла мець адну з нямногіх прафесій, прадстаўнікі якой могуць ганарыцца тым, што справа іх рук застаецца жыць у стагоддзях. Нялёгкая, але паважаная ва ўсе часы праца будаўнікоў пастаянна запатрабавана грамадствам. Яе стваральны характар адыгрывае вялікую ролю ў забеспячэнні жыццядзейнасці нашага раёна, у якім актыўна вядзецца жыллёвае будаўніцтва, узводзяцца аб’екты прамысловага і сацыяльнага назначэння, добраўпарадкоў-ваюцца вуліцы і двары, будуюцца новыя дарогі.

За вялікую працавітасць і прафесійнае майстэрства работнікі будаўнічай галіны карыстаюцца заслужанай павагай землякоў. Вашы вопыт, адказнасць і добрасумленныя адносіны да сваёй справы з’яўляюцца гарантыяй вырашэння ўсіх задач, якія стаяць перад будаўнічым комплексам Лунінеччыны.

Выказваючы вялікую ўдзячнасць за старанную працу, шчыра жадаем вам творчай энергіі, рэалізацыі новых праектаў і дасягнення прафесійных вышынь, дабрабыту, моцнага здароўя і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть