12 кастрычніка — кірмаш у Лунінцы! Будзе перакрыты рух транспартных сродкаў
Пашыраны продаж сельгаспрадукцыі адбудзецца ў Лунінцы ў нядзелю, 12 кастрычніка, па вуліцы Чырвонай.
Да ўдзелу запрашаюцца сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама вытворцы сельгаспрадукцыі, вырашчанай на асабістых дапаможных гаспадарках.
У сувязі з правядзеннем 12 кастрычніка кірмаша ў Лунінцы будзе перакрыты рух транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Чырвоная каля Лядовай арэны.
Аўтобусныя маршруты №4 і 6 на ўчастку ад прыпынка “Лясгас” да прыпынка “Мотадром” будуць курсіраваць па вуліцах Энергетыкаў, Гагарына, Суворава.
У сувязі з адхіленнем ад асноўнага маршруту магчыма невялікае адрозненнеад раскладу руху. Адміністрацыя АП-10 прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram