12 красавіка — ВЯЛІКДЗЕНЬ!
МикашевичиНовости районаОбществоНа шляху да храма

12 красавіка — ВЯЛІКДЗЕНЬ!

Шаноўныя праваслаўныя хрысціяне Лунінеччыны! Дарагія землякі! Ад усёй душы віншуем вас з вялікім святам – Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Велікодныя дні напаўняюць сэрцы людзей асаблівай радасцю і надзеяй, нясуць у сабе святло веры і трыумф жыцця. Гэтае свята нагадвае нам пра галоўныя духоўныя каштоўнасці: міласэрнасць, спачуванне і бескарыслівую любоў да бліжняга.

Праваслаўныя традыцыі на працягу стагоддзяў служаць падмуркам яднання нашага народа, спрыяюць захаванню маральных асноў і выхаванню падрастаючага пакалення на прынцыпах дабра і справядлівасці. Сімвалічна, што велікодная ўрачыстасць супадае з вясновым абуджэннем прыроды, натхняючы нас на стваральную працу і добрыя справы ў імя працвітання роднага краю.

Шчыра жадаем вам, дарагія жыхары Лунінеччыны, моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў на карысць роднай Лунінеччыны і ўсёй Беларусі. Няхай у сем’ях заўсёды пануюць любоў, лад і надзейнасць, а на нашай зямлі – мір і дабрабыт!

Са святам! Светлага і радаснага Вялікадня!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть