Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

15 мая - Дзень сям'і. Віншаванні жыхарам Лунінецкага раёна

15 мая - Дзень сям'і. Віншаванні жыхарам Лунінецкага раёна

15 мая - Дзень сям'і. Віншаванні жыхарам Лунінецкага раёна

Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з адным з самых душэўных свят – Днём сям’і!

Сям’я – гэта не проста слова, а сапраўдная крыніца любові, клопату і павагі. Гэта пачатак усяго: нашых пачуццяў, учынкаў, поглядаў. Яна вучыць нас быць уважлівымі адзін да аднаго і стварае трывалую аснову грамадства.

У Беларусі клопат аб сям’і – адзін з найважнейшых прыярытэтаў. Працуюць праграмы дапамогі маладым і мнагадзетным сем’ям, вялікая ўвага ўдзяляецца падтрымцы мацярынства і дзяцінства, ствараюцца камфортныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей.

Цеплыня і ўтульнасць дома, каханне, вернасць, клопат аб родных і блізкіх – галоўныя каштоўнасці ў нашым жыцці. Яны дапамагаюць у поўнай меры спазнаць шчасце і радасць, пераадолець любыя нягоды. Моцныя і здаровыя сем’і – аснова беларускай дзяржавы.

Няхай яны растуць і мацнеюць. Няхай у іх заўсёды гучыць смех малышоў, узаемным каханнем свецяцца вочы бацькоў, дзеці вучацца адказнасці за будучыню сваіх блізкіх, роднай Лунінеччыны і Беларусі.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту і працвітання!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram
← Предыдущая новость Следующая новость →