19 студзеня - Дзень выратавальніка
МикашевичиНовости районаОбщество

19 студзеня - Дзень выратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня выратавальніка!

Вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Быць выратавальнікам – годнае прызванне моцных духам людзей. Ваша работа патрабуе асаблівай стойкасці і самааддачы, асабістай мужнасці, зладжанасці дзеянняў, пастаяннага прафесійнага ўдасканалення.

Вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак, часам рызыкуючы ўласным жыццём. Выключная вытрымка і бездакорная падрыхтоўка дазваляюць вам спраўляцца з любымі пастаўленымі задачамі зладжана і аператыўна.

Упэўнены, што і ў далейшым выратавальнікі застануцца для сваіх землякоў надзейнай апорай у складаных сітуацыях. У гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя, цвёрдасці духу, шчасця, міру і дабра вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть