МикашевичиНовости районаОбщество
2 красавіка адбудзецца раённы суботнік (Лунінецкі раён)
Гэта вызначана рашэннем Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта ад 21 сакавіка 2022 года №485.
Падчас суботніка плануецца добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан аб’екты, уласныя і прылягаючыя тэрыторыі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, гаражна-будаўнічых, жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, а таксама населеных пунктаў.
Заробленыя ў гэты дзень сродкі ў аб’ёмах, вызначаемых добраахвотна работнікамі, пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама: BY24AKBB36410000191401200000 у цэнтры банкаўскіх паслуг №119 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, БІК AKBBBY2Х, УНП 200161935.
Фота з архіва «ЛН»