21 кастрычніка — Дзень бацькі!
Дарагія мужчыны, таты і дзядулі! Прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
Быць бацькам – гэта асаблівы абавязак, сур’ёзная і карпатлівая праца. Мужчына павінен быць прыкладам для сваіх дзяцей, здольным не толькі выгадаваць, але і шмат чаму навучыць іх у працэсе выхавання, на працягу ўсяго жыцця. Гарманічнае выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям’і немагчымыя без клапатлівага галавы сямейства. У паўсядзённых клопатах і імклівым рытме жыцця важна памятаць, што нашы дзеці глядзяць на нас і вучацца на прыкладзе бацькоў. Яны маюць патрэбу ў добрай парадзе і падтрымцы, надзейным мужчынскім плячы.
Прыміце шчырую ўдзячнасць за выхаванне дзяцей і ўнукаў. Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага сямейнага шчасця, здароўя, удачы, дабрабыту, любові і ўзаемаразумення.
Няхай вашы дамы будуць напоўнены цяплом і ўтульнасцю!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.