21 верасня — Дзень работнікаў лесу!
Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!
Лес – наш вялізны ўсенародны прыродны здабытак, які мае важнае экалагічнае і эканамічнае значэнне. Гэта і будаўнічы матэрыял, і паліва, і свежае, чыстае паветра, і навакольная прыгажосць. Захаванне, прымнажэнне, беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне гэтага бясцэннага нацыянальнага багацця – абавязак не толькі работнікаў гаспадаркі, але і кожнага з нас.
Прадстаўнікі галіны раёна – гэта добрасумленныя людзі, вялікія працаўнікі, адукаваныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы. Засцерагаючы і аднаўляючы лясны фонд, абараняючы яго ад шкоднікаў і пажараў, паглыбляючы пера-працоўку драўніны, уладкоўваючы ўсё новыя і новыя турыстычныя базы, у тым ліку паляўнічыя гаспадаркі, вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё эканомікі.
Ад усёй душы дзякуем вам за самаадданую працу, за вернасць выбранай прафесіі. Жадаем новых здзяйсненняў на карысць Лунінецкага раёна, здароўя, дабрабыту, аптымізму, міру, шчасця вам і вашым блізкім. І няхай лясы, вырашчаныя вашымі рукамі, з падзякай прымаюць нашчадкі, як адно з самых галоўных багаццяў Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.